Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з намеснікам Генеральнага сакратара Лігі арабскіх дзяржаў па эканамічных пытаннях
27.11.2024 г.25 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара Лігі арабскіх дзяржаў па эканамічных пытаннях Алі аль-Малікі.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Лігай арабскіх дзяржаў з акцэнтам на эканамічнае вымярэнне. Адзначаны вынікі ўзаемадзеяння са спецыялізаванымі ўстановамі пры Лізе ў сельскагаспадарчай і адукацыйнай сферы, намечаны крокі па пабудове кантактаў з інстытутамі Лігі ў галінах інфармацыйных тэхналогій, прамысловасці, энергетыкі.
Суразмоўцы падкрэслілі важнасць узаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і арабскіх краін ва ўмовах глабальных крызісаў.