:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з рэктарам Арабскай акадэміі навукі, тэхналогій і марскога транспарту

23.01.2023 г.

22 студзеня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з рэктарам Арабскай акадэміі навукі, тэхналогій і марскога транспарту Ісмаілам Абдэль Гафарам.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-арабскага міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва.

І.Абдэль Гафар выказаў гатоўнасць Акадэміі працягваць супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ, у прыватнасці, з БДУ і БДМУ па прыярытэтных кірунках, такіх як прыкладная матэматыка, інфармацыйныя тэхналогіі, штучны інтэлект, медыцына.

Пасол перадаў прапановы па супрацоўніцтву ў галіне аховы навакольнага асяроддзя па лініі інстытутаў Міністэрства навакольнага асяроддзя Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці