:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам па справах рэгіянальнага развіцця Егіпта

11.08.2020 г.

10 жніўня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з Міністрам па справах рэгіянальнага развіцця Егіпта Махмудам Шаараві.
Падчас размовы бакі разгледзелі перспектывы пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва абедзвюх краін, удзелу беларускага боку ў мадэрнізацыі егіпецкіх рэгіянальных прадпрыемстваў, у развіцці вытворчасцей і сэрвісных цэнтраў у рэгіёнах Егіпта ў мэтах стварэння дадатковых рабочых месцаў для егіпецкай моладзі.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў і пашырэння ўзаемадзеяння паміж рэгіянальнымі ўніверсітэтамі абедзвюх краін у мэтах развіцця чалавечага патэнцыялу на рэгіянальным узроўні. Адзначана важнасць абмену вопытам у галіне цыфравізацыі працы органаў дзяржаўнага кіравання.
Закрануты пытанні пашырэння выкарыстання грузавой, камунальнай, дарожна-будаўнічай, сельскагаспадарчай тэхнікі, што выпускаецца на сумесных беларуска-егіпецкіх вытворчых лініях ў Егіпце, у праектах развіцця, якія рэалізуюцца ў Егіпце на рэгіянальным узроўні.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці