:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з Міністрам вышэйшай адукацыі Егіпта

31.08.2022 г.

30 жніўня 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з новым Міністрам вышэйшай адукацыі і навуковых даследванняў Егіпта Махамедам Айманам Ашурам.

 

Пасол павіншаваў Міністра з назначэннем і пажадаў поспехаў на дадзенай адказнай пасадзе.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў сферах вышэйшай адукацыі і навукі, узаемадзеяння паміж універсітэтамі па рэалізацыі актуальных сумесных праектаў.

Міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследванняў інфармаваў аб зацікаўленасці пашыраць супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі па такіх напрамках, як інжынерыя, архітэктура, медыцына, сельская гаспадарка, тэлекамунікацыі і радыётэхніка.

Дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы візіту Махамеда Аймана Ашура ў Беларусь на чале дэлегацыі Міністэрства вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Егіпта.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці