:

Міністр унутранага гандлю і забеспячэння Егіпта наведвае з візітам Беларусь

17.08.2021 г.

15 – 18 жніўня 2021 г. праходзіць візіт у Рэспубліку Беларусь егіпецкай дэлегацыі на чале з Міністрам унутранага гандлю і забеспячэння Алі аль-Масельхі.

У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць намеснік Міністра ўнутранага гандлю і забеспячэння, кіраўнік Агенцтва па развіцці ўнутранага гандлю Егіпта, старшыня Егіпецкай таварнай біржы Ібрагім Ашмаві і генеральны сакратар Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат, генеральны сакратар Саюза афрыканскіх палат Алаа Эзз.

Арганізаваныя сустрэчы Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча і старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча з Міністрам унутранага гандлю і забеспячэння Егіпта.

Егіпецкая дэлегацыя наведала ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» і ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Падпісаны Мемарандум аб узаемапаразуменні па супрацоўніцтве паміж ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» і Егіпецкай таварнай біржай.

У адпаведнасці з праграмай візіту дэлегацыі таксама прадугледжваюцца сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», наведванне холдынгу «Амкадор», ААТ «МАЗ» і ААТ «Белкамунмаш».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці