:

Аб сустрэчы Пасла Беларусi з намеснікам Міністра замежных спраў Егіпта І.Насром

13.12.2021 г.

13 снежня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з новым намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет Іхабам Насрам.

Пасол перадаў віншавальнае пасланне ад намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.Барысевіча на імя І.Насра з нагоды яго прызначэння на новую пасаду і выказаў упэўненасць, што яго багаты вопыт супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню сувязей паміж дзвюма краінамі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў розных галінах. Асаблівую ўвагу суразмоўцы ўдзялілі падрыхтоўцы святкавання 30-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Егіптам у 2022 годзе.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці