:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з генеральным дырэктарам Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развіцця І.аль-Духейры

16.11.2021 г.

16 лістапада 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з генеральным дырэктарам Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развіцця Ібрагімам аль-Духейры.

Разгледжаны вынікі візіту дэлегацыі Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развiцця на чале з І.аль-Духейры ў Беларусь 8 – 13 лістапада 2021 г.

Кіраўнік Арабскай арганізацыі праінфармаваў аб дасягнутых дамоўленасцях аб супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне сельскай гаспадаркі, харчовай бяспецы і сертыфікацыі, арганізацыі паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання ў краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Асаблівая ўвага нададзена пытанням прасоўвання беларускіх тэхналогій сельскагаспадарчай вытворчасці
ў арабскіх краінах.

Разгледжаны канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне прыродаахоўнай дзейнасці, а таксама вышэйшай і прафесійнай адукацыі.

Узгоднены алгарытм далейшага ўзаемадзеяння, уключаючы падрыхтоўку да падпісання на высокім узроўні дакумента аб супрацоўніцтве Беларусі і Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развіцця.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці