:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з генеральным сакратаром Вярхоўнага савета па культуры Егіпта

18.10.2021 г.

18 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з генеральным сакратаром Вярхоўнага савета па культуры, намеснікам Міністра культуры Егіпта праф. Хешамам Махмудам Азмі.

Бакі пагадзіліся аб важнасці развіцця культурнага ўзаемадзеяння як неад'емнай часткі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Егіптам.

Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку прымеркаваных да 30-й гадавіны дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет, якая будзе адзначацца ў лютым 2022 г.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці