:

Аб новай сістэме мытнай ачысткі грузаў (платформа Nafeza)

20.06.2021 г.

У адпаведнасці з дэкрэтам Міністра фінансаў Арабскай Рэспублікі Егіпет ад 1 лютага 2021 г. № 38/2021 прадугледжваецца стварэнне цэнтралізаванай сістэмы электроннага дакументазвароту ў дачыненні да тавараўб якія ўвозяцца ў Егіпет – платформы Nafeza (https://www.nafeza.gov.eg/en).

Распрацоўка сістэмы была ініцыявана Егіпецкім мытным агенцтвам з мэтай мадэрнізацыі і аўтаматызацыі афармлення грузаў на мытні, спрашчэння і паскарэння працэдур мытнага агляду. Платформа заснавана на сучасных міжнародных стандартах у дачыненні да мытных працэдур, будзе функцыянаваць па прынцыпе «аднаго акна».

Для працы ў адпаведнасці з новымі правіламі неабходна рэгістрацыя егіпецкіх імпарцёраў, уладальнікаў грузаў і брокераў у названай сістэме.

З платформай Nafeza пры дапамозе тэхналогіі блокчейн звязана сістэма CargoX (https://www.cargox.digital/login). Патрабуецца рэгістрацыя ў згаданай сістэме замежных экспарцёраў.

У далейшым кожную адпраўку грузу егіпецкім імпарцёрам трэба будзе рэгістраваць на платформе Nafeza з указаннем падрабязнай інфармацыі аб адпраўніку і атрымальніку грузу (у тым ліку рэгістрацыйныя дадзеныя імпарцёра і замежнага экспарцёра ў сістэме).

З улікам унесенай інфармацыі егіпецкая мытня будзе забяспечваць верыфікацыю пастаўкі (з мэтай выключэння «шэрага імпарту») і прысвойваць грузу рэгістрацыйны нумар (ACID), які неабходна пазначаць ва ўсіх дакументах на пастаўку.

Электронныя копіі дакументаў на груз (інвойс на пастаўку, ўпаковачныя дакументы, сертыфікаты паходжання і якасці тавару і г.д.) таксама павінны будуць уносіцца ў сістэму. У сваю чаргу, егіпецкі бок плануе адмяніць патрабаванні па абавязковай легалізацыі адпаведных дакументаў.

Унесеныя дадзеныя будуць даступны для мытных органаў Егіпта, якія, як чакаецца, змогуць аператыўна праводзіць ачыстку грузаў. У сваю чаргу, грузы, якія былі аформлены без выканання згаданых умоў, не будуць прымацца адпаведнымі органамі да разгляду.

Як плануецца, новая сістэма мытнай ачысткі грузаў павінна пачаць функцыянаваць з 1 кастрычнiка 2021 г. Адпаведна, дадзеныя патрабаванні будуць прымяняцца да тавараў, якія будуць адгружаны ў Егіпет, пачынаючы з названай даты.

Тэставанне сістэмы ажыццяўляецца егіпецкімі ўладамі з 1 красавіка 2021 г. Створаны кансультацыйныя цэнтры па пытаннях яе функцыянавання (кансультуюць толькі на арабскай мове). Праводзіцца навучанне егіпецкіх імпарцёраў парадку працы на платформе Nafeza. Ажыццяўляецца рэгістрацыя кампаній і брокераў Егіпта.

Пасольства Беларусі ў Егіпце рэкамендуе беларускім прадпрыемствам і кампаніям, якія плануюць ажыццяўляць экспарт у Егіпет, забяспечыць цеснае ўзаемадзеянне з егіпецкімі партнёрамі па выкананні новых патрабаванняў мытных органаў Егіпта, у тым ліку прадугледзець рэгістрацыю на сайце CargoX.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці