:

Аб сустрэчы Пасла Беларусi з Кіраўніком Егіпецкай камерцыйнай службы

19.04.2021 г.

19 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з Кіраўніком Егіпецкай камерцыйнай службы – Першым намеснікам Міністра гандлю і прамысловасці Арабскай Рэспублікі Егіпет Ахмедам Магаўры Дыябам.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, звязаныя ў тым ліку з развіццём гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта, падрыхтоўкай да правядзення чарговага пасяджэння Беларуска-Егіпецкай Сумеснай гандлёвай камісіі, рэалізацыяй праекта ў галіне мадэрнізацыі егіпецкіх прадпрыемстваў з выкарыстаннем беларускай тэхнікі, станкоў, вопыту, а таксама працай над праектам Пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Егіптам.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці