:

Аб пашырэнні мадэльнага шэрагу беларускіх трактароў у Егіпце

24.03.2021 г.

Беларусь пашырае мадэльны шэраг трактароў, якія пастаўляюцца ў Егіпет.

З кастрычніка 2020 г. па люты 2021 г. у Арабскую Рэспубліку Егіпет прыбыла каля 100 трактароў Беларус-921Т (мадэль, распрацаваная спецыяльна для Егіпта на базе мадэлі 921 вытворчасці ААТ «Смаргонскі агрэгатны завод»).

Тэхніка будзе выкарыстоўвацца для апрацоўкі зямлі, вырошчвання агародніны і яе перавозкі ў цяпліцах, пабудаваных на новых сельскагаспадарчых землях Сахары ў рамках нацыянальнага праекта Арабскай Рэспублікі Егіпет па засваенні 1,5 млн. феданаў зямлі.

У бліжэйшы час чакаецца візіт у Егіпет спецыялістаў Смаргонскага агрэгатнага завода для навучання егіпецкіх заказчыкаў трактароў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці