:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам фінансаў Егіпта

13.10.2021 г.

12 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з Міністрам фінансаў Арабскай Рэспублікі Егіпет Махамедам Мааітам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Егіптам у гандлёвай і фінансавай сферах, пагадзіліся з наяўнасцю значнага патэнцыялу для яго нарошчвання.

Былі разгледжаныя магчымасці прымянення механізмаў экспартнай падтрымкі для пашырэння тавараабароту паміж дзвюма краінамі, рэалізацыі буйных двухбаковых праектаў, у тым ліку ў галіне вытворчай кааперацыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці