:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Егіпце С.Цярэнцьева з дырэктарам Нацыянальнага савета Егіпта па справах жанчын

21.06.2022 г.

20 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў правёў сустрэчу з дырэктарам Нацыянальнага савета Егіпта па справах жанчын Майей Морci.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі магчымасць пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў мэтах садзейнічання дасягненню гендэрнай роўнасці, заахвочвання правоў і магчымасцяў жанчын у Беларусі і Егіпце. У сувязі з гэтым бакі пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння па лініі Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза жанчын і Нацыянальнага савета Егіпта па справах жанчын.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці