:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Сенаце Егіпта

11.04.2021 г.

11 красавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з кіраўніком Камітэта па замежных, арабскіх і афрыканскіх справах Сената Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэльхаем Абэйдам, Генеральным сакратаром Сената Махмудам Ісмаілам і намеснікам Старшыні Сената Фібі Фаўзі.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку перспектывы ўзаемадзеяння паміж верхнімі палатамі заканадаўчых органаў Беларусі і Егіпта, а таксама парламенцкіх працоўных груп.

Удзельнікі адзначылі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і развіцця кантактаў паміж жаночымі арганізацыямі дзвюх краін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці