:

Аб Адзіным дні галасавання ў Рэспубліцы Беларусь

28.02.2024 г.

25 лютага 2024 года ў Беларусі адбыліся парламенцкія і мясцовыя выбары.

Беларусы прагаласавалі за абранне 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў і 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў (ніжняй палаты парламента) тэрмінам на пяць гадоў.

На дэпутацкія месцы ў ніжняй палаце прэтэндавалі 263 кандыдаты, а на месцы ў мясцовых саветах — 18,8 тыс. чалавек.

Усе палітычныя партыі, зарэгістраваныя ў краіне, вылучылі сваіх кандыдатаў.

Сумарная яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх і мясцовых выбарах у Беларусі ў адзіны дзень галасавання да моманту закрыцця выбарчых участкаў дасягнула 72,98%.

За выбарчай кампаніяй сачылі 45.505 нацыянальных назіральнікаў. Акрамя таго, Цэнтральная камісія акрэдытавала 294 міжнародныя назіральнікі. Прыбылі наглядальныя місіі ад СНД, ШАС, прадстаўнікі Парламенцкай Асамблеі АДКБ, кіраўнікі і прадстаўнікі выбарчых органаў замежных краін, а таксама эксперты з еўрапейскіх і іншых краін, у тым ліку Італіі, Германіі, Літвы, Польшчы, Францыі, Швецыі, Швейцарыі, Сербіі, Балгарыі.

Выбары прайшлі ў спакойным становішчы. Нацыянальныя і міжнародныя наглядальнікі адзначылі свабодны і дэмакратычны характар выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Першае пасяджэнне новаабранай Палаты прадстаўнікоў прызначанае на 22 сакавіка. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні Цэнтрвыбаркама Беларусі 1 сакавіка.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці