:

Гранты на навучанне замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

Гранты на навучанне замежных грамадзян прадастаўляюцца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2018 г. № 232 «Аб грантах на навучанне» (далей — Указ № 232) і рэгламентуюцца Палажэннем аб парадку адбору замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, для навучання за кошт грантаў у дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2018 г. № 646 (далей – Палажэнне).

Адбор замежных грамадзян ажыццяўляецца на падставе квот, выдзеленых у рамках Плана прыёму, які фарміруецца ў год, які папярэднічае году прыёму замежных грамадзян, дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь за мяжой і ўзгадняецца зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па прыкладзенай форме.

Замежным грамадзянам, якія атрымліваюць адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь за кошт грантаў на навучанне:

назначаецца стыпендыя;

выплачваюцца надбаўкі да стыпендыі за поспехі ў вучобе, навуковай і грамадскай рабоце, а таксама аказваецца матэрыяльная дапамога (пры неабходнасці);

прадастаўляецца жылое памяшканне ў інтэрнаце ўстановы адукацыі на перыяд навучання, пры гэтым кошт пражывання ў інтэрнаце ўстаноўлены на тых жа ўмовах, што і для навучэнцаў з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Аплата расходаў па праездзе замежных грамадзян да месца навучання і назад, іх пражыванні, харчаванні, медыцынскім страхаванні, афармленні віз і рэгістрацыі ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў замежных грамадзян або іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Замежныя грамадзяне, якія плануюць атрыманне адукацыі ў рамках Указа № 232, могуць прайсці навучанне ў дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (далей – РІВШ) па наступных курсах: «Руская мова як замежная», «Беларуская мова як замежная» (у вочнай , завочнай (дыстанцыйнай) формах), а таксама сертыфікацыйнае тэсціраванне па названым курсе з выдачай адпаведнага дакумента, які пацвярджае валоданне рускай і (або) беларускай мовамі, для яго наступнага прадастаўлення ў ходзе ўдзелу ў працэдуры адбору згодна з Палажэннем.

Набор на названыя курсы ажыццяўляецца круглы год Навучальным цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі РІВШ (220007, г.Мінск, вул. Маскоўская, 15; кантактная асоба – загадчык вучэбнай лабараторыі моўнага тэсціравання РІВШ Сандалава Таццяна Аляксандраўна, тэл. +375-17 , +375 29 721-90-28, icec@edu.by, icecinf@gmail.com.

Актуальная інфармацыя для замежных грамадзян аб паступленні ў беларускія ўстановы адукацыі, навучання і пражывання размешчана на спецыялізаваным сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Study in Belarus” (www.studyinby.com).

Новай рэдакцыяй Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі з 1 верасня 2022 г. вышэйшая адукацыя I ступені будзе прадстаўлена агульнай вышэйшай адукацыяй (тэрмін навучання не перавышае 5 гадоў) або спецыяльнай вышэйшай адукацыяй (тэрмін навучання перавышае 5 гадоў па асобнай спецыяльнасцям) (бакалаўрыят), II ступені вышэйшай адукацыі – паглыбленай вышэйшай адукацыяй (магістратура).

Пералік дакументаў, якія замежныя грамадзяне прадстаўляюць у дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь за мяжой у рамках першага этапа адбору (да 20 лютага 2023 г.) для ўдзелу ў другім этапе конкурснага адбору на навучанне ў Рэспубліцы Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці