:

Аб грантах для навучанне ў Беларусі у 2021/2022 навучальным годзе

Урад Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб вылучэнні 3 адукацыйных грантаў для грамадзян Арабскай Рэспублікі Егіпет для навучання ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь у 2021/2022 навучальным годзе.

Навучанне за кошт грантаў мяркуецца на рускай мове па наступных спецыяльнасцях:

  • «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» (другая ступень вышэйшай адукацыі / магістратура);
  • «Стаматалогія» (другая ступень вышэйшай адукацыі / магістратура);
  • «Будаўніцтва будынкаў и пабудоў» (другая ступень вышэйшай адукацыі / магістратура).

Для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне гранта кандыдаты прадаюць у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет наступныя дакументы:

♦ заяву аб прыёме на навучанне (ў вольнай форме з прывядзеннем довадаў на карысць абранай спецыяльнасці);

♦ копіі дакумента для выезду за мяжу і (або) дакумента, якi сведчыць асобу;

♦ копію дакумента аб адукацыі (або даведку аб тым, што грамадзянін Арабскай Рэспублікі Егіпет з'яўляеццастудэнтам, з указаннем адзнак па ўсіх прадметах, заверанау кіраўніком установы адукацыі);

♦ копію дакумента, які пацвярджае валоданне рускай і (або) беларускай мовамі;

♦ копіі медыцынскага дакумента аб стане здароўя з указаннем магчымасці навучання па абранай спецыяльнасці і сертыфіката аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеных афіцыйным органам аховы здароўя Арабскай Рэспублікі Егіпет;

♦ характарыстыку з месца вучобы (для студэнтаў);

♦дакументы, якія пацвярджаюць беларускае паходжанне (у выпадку аднясення асобы да катэгорыі замежных грамадзян, якія (або іх сваякі па прамой узыходнай лініі) нарадзіліся ці пражывалі на сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на рускую ці беларускую мову, які засведчаны натарыяльна.

Апошні тэрмін прыёму заявак 20 лютага 2021 года.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці