:

Палітычнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай устаноўлены 24 кастрычніка 1995 г.

Беларуска-Алжырскае супрацоўніцтва ў 2025 годзе характарызавалася значнай палітычнай актывізацыяй. Адбыліся візіты ў Алжыр Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2-3 снежня 2025 г.) і Міністра замежных спраў (22-23 кастрычніка 2025 г.).

У рамках візіту на вышэйшым узроўні Алжыр таксама наведалі кіраўнікі беларускіх міністэрстваў прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, адукацыі, Дзяржкамваенпрама, БелГПП.

Да 2025 года сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў праводзіліся ў верасні 2000 г. у ходзе Саміта тысячагоддзя ААН у г.Нью-Йорку і ў верасні 2006 г. у рамках Саміта Руху недалучэння ў г.Гаване.

Дзейнічае механізм палітычных кансультацый: першы раунд праведзены ў красавіку 2015 г. у г.Алжыры. Прапрацоўваецца правядзенне другога раунда палітычных кансультацый у г. Мінску.

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. Аналагічная група ў Алжыры створана 31 кастрычніка 2024 г.

У перыяд з 10 па 13 верасня 2025 г. арганізаваны візіт алжырскай парламенцкай дэлегацыі з ліку групы сяброўства ў Мінск. Візіт у адказ беларускай дэлегацыі ў Алжыр праведзены ў студзені 2026 г.

У маі 2026 г. Беларусь наведаў Старшыня Нацыянальнага народнага сходу Парламента Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Ібрагім Бугалі.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін уключае больш за 10 міжнародных дагавораў, у ліку якіх пагадненні аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, аб стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя інавацый.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці