Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
У 2021 годзе двухбаковы гандлёвы тавараабарот склаў 62,68 млн. даляраў. Беларускі экспарт у Егіпет склаў 41,77 мільёна даляраў, імпарт – 20,91 млн. даляраў.
Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Егіптам, (млн. даляраў)
|
Год |
Абарот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
|
2014 |
156,45 |
134,1 |
22,35 |
131,68 |
|
2015 |
186,34 |
98,01 |
88,32 |
9,69 |
|
2016 |
57,8 |
43,35 |
14,45 |
28,9 |
|
2017 |
97,46 |
76,12 |
21,34 |
54,78 |
|
2018 |
108,7 |
83,04 |
25,03 |
58,1 |
|
2019 |
142,37 |
116,46 |
25,88 |
90,6 |
| 2020 | 79,58 | 58,63 | 20,95 | 37,68 |
| 2021 | 62,68 | 41,77 | 20,91 | 20,86 |
Беларусь экспартуе ў Егіпет металавырабы, трактары, сухое малако, шыны, грузавыя аўтамабілі, помпы, дарожную і будаўнічую тэхніку, аўтапагрузнікі, рухавікі ўнутранага згарання, оптыку, рэнтгенаўскае абсталяванне, прадукцыю нафтахіміі і дрэваапрацоўкі.
Імпарт з Егіпта ў асноўным складаецца з цытрусавых пладоў, свежай, кансерваванай і замарожанай гародніны і садавіны, лекаў, раслін, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі і фармацэўтыцы, верхняй вопраткі, тканін, поўсці.
Вядучымі экспарцёрамі беларускай прадукцыі ў Егіпет з'яўляюцца ААТ «Беларускі металургічны завод», ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «Амкадор», УП «Адані», канцэрн «Белнафтахім».
Адпрацаваны алгарытмы стварэння зборачных ліній для выпуску беларускіх трактароў, грузавых аўтамабіляў, дызельных рухавікоў, аўтобусаў з газавымі рухавікамі.
Беларускія прадпрыемствы рэгулярна бяруць удзел у міжнародных выставах, якія праводзяцца ў г.Каіры, у тым ліку выставе сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання «Сахара», выставе прадуктаў харчавання «Фуд Афрыка».
Беларусь і Егіпет актыўна ўзаемадзейнічаюць у рамках інстытуцыйных гандлёва-эканамічных органаў.
У лістападзе 2023 г. у г.Каіры адбылося 7-е пасяджэнне Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі.
6-7 мая 2026 г. у г.Мінску адбылося 8-е пасяджэнне Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі і Беларуска-Егіпецкі бізнес-форум.
Дзейнічаюць:
Беларуска-Егіпецкая сумесная рабочая група па супрацоўніцтве ў галіне прамысловасці, 3-е пасяджэнне адбылося 17–18 ліпеня 2023 г. у г.Каіры.
Беларуска-Егіпецкая сумесная рабочая група па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі, 3-е пасяджэнне адбылося 7 кастрыніка 2025 г. у анлайн-фармаце.
Беларуска-Егіпецкі Савет дзелавога супрацоўніцтва, 2-е пасяджэнне адбылося 14–15 лістапада 2023 г. у г.Каіры.
У Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 9 прадпрыемстваў са 100-працэнтным егіпецкім капіталам і 12 сумесных беларуска-егіпецкіх прадпрыемстваў.
З мэтай развіцця міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння падпісаны пагадненні аб пабрацімскіх сувязях паміж г.Мiнскам і г.Каірам, Мінскай вобласцю і губернатарствам Паўднёвы Сінай.