:

Палітычнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан былі усталяваныя 15 ліпеня 1999 г.

У кастрычніку 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Цярэнцьеў С.Л. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве.

У 2017 годзе адкрыта Пасольства Судана ў Мінску.

З 2022 года Паслом Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца Махамед Амер Муса Алі.

Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Судане прызначаны Мухамед Ісмаіл Мухамед, кіраўнік групы кампаній “MIG”.

У жніўні 2004 г. праведзены візіт Прэзідэнта Судана ў Беларусь.

У студзені 2017 г. Рэспубліку Судан наведаў з афіцыйным візітам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

У снежні 2018 г. Прэзідэнт Судана наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.

Адбыліся візіты ў Судан міністраў замежных спраў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі, абароны, унутраных спраў, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка.

Арганізаваныя візіты у Беларусь старшыні парламента, міністраў замежных спраў, знешняга гандлю, фінансаў, энергетыкі і горнаруднай прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, абароны, унутраных спраў, адукацыі і навукі, губернатара правінцыі Хартум.

Бакі правялі тры раўнда палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

У студзені 2018 г. у г.Хартуме адбылося чацвёртае пасяджэнне беларуска-суданскай сумеснай камісіі па супрацоўніцтве.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін ўключае больш за 20 міжнародна-прававых дакументаў, у тым ліку міждзяржаўны Дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве, міжурадавыя Пагадненне аб гандлёвым, інвестыцыйным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, Пагадненне аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, Пратакол аб супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі, прамысловасці і гандлю, а таксама шэраг міжведамасных пагадненняў і мемарандумаў.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці