Гандлёва-эканамічное супрацоўніцтва
У 2020 годзе тавараабарот паміж Рэспублікай Беларусь і Суданам склаў 9,51 млн. дол. Экспарт беларускіх тавараў – 9,5 млн. дол.
Аснову беларускага экспарту у 2020 годзе склалі трактары і седлавыя цягачы, дарожная і будаўнічая тэхніка, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, розныя віды прыбораў і апаратуры, помпы, драты, шыны. Суданскі імпарт у Беларусь нязначны.
Дынаміка двухбаковага гандлю з Суданам (млн. дол. ЗША)
|
Перыяд |
Абарот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
||
|
2015 г. |
41,4 |
41,4 |
– |
41,4 |
||
|
2016 г. |
38,2 |
34,3 |
3,9 |
30,4 |
||
|
2017 г. |
22 |
9,9 |
12,1 |
- 2,2 |
||
|
2018 г. |
14,4 |
14,4 |
0,02 |
14,4 |
||
|
2019 г. |
26,91 |
26,9 |
0,01 |
26,89 |
||
|
2020 г. |
9,51 |
9,5 |
0,01 |
9,49 |
||
|
2020 г. у % |
35,3 |
35,3 |
87,7 |
– |
||
Вядзецца рэгулярны абмен візітамі дэлегацый па лініі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
У лютым 2010 г. і студзені 2018 г. экспазіцыі Рэспублікі Беларусь былі прадстаўлены на Хартумской міжнароднай выставе, у 2019 годзе – на міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «SUDAN AgroFood + Packaging» у г.Хартуме.
На рэгулярнай аснове праводзяцца беларуска-суданскія дзелавыя форумы, узаемныя візіты прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Судана.