:
BE

Палітычнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Султанатам Аман усталяваныя 23 ліпеня 1992 г.

У кастрычніку 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце Цярэнцьеў С.Л. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве.

Пасол Султаната Аман у Расійскай Федэрацыі Хамуд Салім Абдула аль-Тувайх прызначаны Паслом у Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве.

З 2022 года ганаровым консулам Султаната Аман у Беларусі з'яўляўся Мацюшэўскі С.В. У 2021 годзе ганаровым консулам Беларусі ў Амане назначаны А.аль-Харці.

У красавіку 2007 г. адбыўся афіцыйны , а ў снежні 2024г. — рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Султанат Аман.

У кастрычніку 2024 года адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Султанат Аман. 

У жніўні 2024г. адбыўся візіт Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь у Султанат Аман.

Аман наведвалі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2010 г.), міністры замежных спраў (2004 і 2017 гг.), унутраных спраў (2010 г.), гандлю (2016 г.), адукацыі (2016 г.) культуры (2018 и 2020 гг.), старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2008 г.).

Беларусь наведвалі Старшыня Дзяржаўнага савета (парламента) Амана, міністр нацыянальнай эканомікі, міністр, адказны за замежныя справы, міністр абароны, дзяржаўны міністр і губернатар г.Маскат, генеральны сакратар Савета навуковых даследаванняў, Міністр вышэйшай адукацыі, міністр юстыцыі, старшыня савета дырэктараў Аманскай Гандлёва-прамысловай палаты.

Праведзеныя сем раўндаў беларуска-аманскіх палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў (2008, 2011, 2012, 2015, 2018, 2019, 2024 гг.).

Развіваецца міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Парламентамі Беларусі і Амана падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні. Аманская парламенцкая група наведала Беларусь з візітам у 2015 годзе. Аманскія парламенцкія дэлегацыі наведвалі Беларусь у 2015 і 2023 гг.

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Бакі падпісалі пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, узаемнай абароне інвестыцый, пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, спецыяльных і службовых пашпартоў; мемарандумы аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі замежных спраў, юстыцыі, адукацыі, культуры, прамысловасці, фінансаў, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, гандлёва-прамысловымі палатамі, а таксама пагадненне аб устанаўленні дружалюбных сувязяў паміж Мінскам і Маскатам. У ліпені 2023 г. падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб паветраных зносінах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці