:

Гандлёва-эканамічное супрацоўніцтва

Тавараабарот паміж Беларуссю і Суданам фарміруецца пераважна за кошт беларускага экспарту. Яго аснову складаюць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі. Суданскі імпарт у Беларусь нязначны.

Вядзецца рэгулярны абмен візітамі дэлегацый па лініі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

У лютым 2010 г. і студзені 2018 г. экспазіцыі Рэспублікі Беларусь былі прадстаўлены на Хартумской міжнароднай выставе, у 2019 годзе – на міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «SUDAN AgroFood + Packaging» у г.Хартуме.

На рэгулярнай аснове праводзяцца беларуска-суданскія дзелавыя форумы, узаемныя візіты прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Судана.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці