Агульныя пытанні грамадзянства
Грамадзянства Рэспублікі Беларусь — неад'емны атрыбут дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, які абумоўлівае ўстойлівую прававую сувязь чалавека з Рэспублікай Беларусь, якая выяўляецца ў сукупнасці іх узаемных правоў, абавязкаў і адказнасці, заснаваны на прызнанні і павазе годнасці, асноўных правоў і свабод чалавека.
У адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 01 жніўня 2002 г. (далей – Закон) грамадзянамі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца:
— асобы, якія знаходзяцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона;
— асобы, якія набылі грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам.
Дата ўступлення Закона ў сілу-17 жніўня 2002 г.
Грамадзянамі Рэспублікі Беларусь па нараджэнні прызнаюцца асобы, якія нарадзіліся ў межах сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляліся грамадзянамі былога СССР па нараджэнні i атрымалі грамадзянства Рэспублікі Беларусь да ўступлення ў сілу Закона.
Пражыванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы само па сабе не вядзе да страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць таксама іншае грамадзянства, не могуць на гэтай падставе быць абмежаваны ў правах, ўхіляцца ад выканання абавязкаў ці вызваляцца ад адказнасці.
За асобай, якая з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, не прызнаецца прыналежнасць да грамадзянства замежнай дзяржавы, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі.
Заключэнне або скасаванне шлюбу грамадзянінам Рэспублікі Беларусь з грамадзянінам іншай дзяржавы або асобай без грамадзянства само па сабе не цягне змены грамадзянства мужа і жонкі.
Асоба, якая заключыла шлюб з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці яго жадання і захаванні ўмоў, прадугледжаных гэтым Законам.
Асобы, якія мелі дачыненне да грамадзянства Рэспублікі Беларусь і набылі грамадзянства замежнай дзяржавы да названай вышэй даты, не набылі грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Законам. Такія асобы павінны ўрэгуляваць свае прававыя адносіны з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь шляхам афармлення хадайніцтва аб праверцы прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Падставы для набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Грамадзянства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да дзяцей, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона, грамадзянства Рэспублікі Беларусь набываецца:
-па нараджэнні;
-у выніку прыёму ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
-у парадку рэгістрацыі;
-па іншых падставах, прадугледжаных Законам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Згодна з артыкулам 13 Закона, дзіця набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь па нараджэнні ў тым ліку, калі на дзень нараджэння дзіцяці хоць бы адзін з бацькоў дзіцяці знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца нараджэння дзіцяці.
Дадзенае палажэнне распаўсюджваецца на ўсіх дзяцей, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь пасля 17 жніўня 2002 г. (дата ўступлення ў сілу дзеючага Закона).
У дачыненні да праваадносін, якія ўзніклі да названай вышэй даты дзейнічаюць палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18 кастрычніка 1991 г., Артыкул 12 якога вызначаў наступнае:
1. У выпадку, калі на момант нараджэння дзіцяці адзін з яго бацькоў знаходзіуся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, калі:
- ён нарадзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- ён нарадзіўся за межамі Рэспублікі Беларусь, але яго бацькі або адзін з іх у гэты час пастаянна пражывалі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Калі на момант нараджэння дзіцяці яго бацькі, адзін з якіх з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, пастаянна пражывалі за межамі Рэспублікі Беларусь, грамадзянства дзіцяці, якое нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца па рашэнні бацькоў, выяўленаму ў пісьмовай форме.
Калі на момант нараджэння дзіцяці адзін з бацькоў быў невядомы або не меў ніякага грамадзянства, а другі знаходзіуся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца нараджэння.
Уезд непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь у Беларусь ажыццяўляецца па сапраўдных дакументах Рэспублікі Беларусь:
— для дзяцей, законныя прадстаўнікі (бацькі) якіх, або адзін з іх, які з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражывае (зарэгістраваны, прапісаны) у Рэспубліцы Беларусь – пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь;
— для дзяцей, законныя прадстаўнікі (бацькі) якіх, або адзін з іх, які з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь (складаецца на консульскім уліку ў пасольстве і мае пашпарт серыі РР) — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона ў дачыненні да дзіцяці па сумеснай заяве абодвух яго законных прадстаўнікоў (бацькоў) можа быць зарэгістраваная страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Важна: дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры наяўнасці легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і суправаджаюцца перакладам на беларускую або рускую мову.
Падставы і працэдура спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона, грамадзянства Рэспублікі Беларусь спыняецца з прычыны:
— выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
— страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія прымае да разгляду дакументы па пытаннях грамадзянства ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за мяжой (якія стаяць на консульскім уліку ў пасольстве і дакументаваных пашпартамі серыі РР).
а) выхад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за мяжой, з грамадзянства Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на падставе яго асабістай заявы на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з дадаткам запоўненай анкеты.
Заява прымаецца Пасольствам да разгляду толькі ў выпадку, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў пасольстве на консульскім уліку.
б) у адпаведнасці з артыкулам 19 Закона грамадзянства Рэспублікі Беларусь губляецца:
— з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы пры адсутнасці падстаў, прадугледжаных артыкулам 20 Закона;
— па заяве бацькоў (1-го з бацькоў) у дачыненні да дзіцяці, якое набыло па нараджэнні разам з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцем ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў дапускаецца толькі са згоды дзіцяці, выяўленага ў пісьмовай форме і натарыяльна засведчанага;
— па падставах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Пералік неабходных для афармлення хадайніцтва аб страце грамадзянства Рэспублікі Беларусь з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы, прадастаўляецца па запыце на адрас Амбасады.
Пасольства ажыццяўляе працэдуру страты грамадзянства толькі ў дачыненні да дзяцей, законныя прадстаўнікі (бацькі) якіх, або адзін з іх, які з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, пастаянна пражывае за межамі Рэспубліцы Беларусь (знаходзіцца на консульскім уліку ў пасольстве і мае пашпарт серыі РР). У іншых выпадках дадзеную працэдуру ўпаўнаважаны ажыццяўляць падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь па месцы пастаяннага жыхарства (рэгістрацыі, прапіскі) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (законнага прадстаўніка (аднаго з бацькоў).
У мэтах рэгістрацыі страты дзіцем грамадзянства Рэспублікі Беларусь у пасольства прадастаўляюцца наступныя дакументы:
1. пасведчанне аб нараджэнні з перакладам на рускую/беларускую мову, легализованное шляхам прастаўлення штампа «Апастыль»;
2. натарыяльна засведчаная сумесная заява бацькоў аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
3. натарыяльна засведчаная заява дзіцяці ва ўзросце 14-18 гадоў аб яго згодзе на рэгістрацыю страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
4. пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці);
5.пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы або даведка ўпаўнаважанага органа замежнай дзяржавы аб прыналежнасці дзіцяці да замежнага грамадзянства;
6. два фатаздымкі памерам 3х4 см;
7. пашпарты законных прадстаўнікоў (бацькоў).