Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дакументам, які сведчыць асобу і пацвярджае грамадзянства яго ўладальніка. У адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян», зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет прымае заявы аб афармленні (абмене) пашпартоў у грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі і якія стаяць на консульскім уліку ў Пасольстве.
Выдача пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія аформілі дазвол на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца Пасольствам на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы.
Для гэтага патрабуецца прадастаўленне наступных дакументаў:
• заява формы № 1 (афармляецца ў Пасольстве);
• пашпарт заяўніка;
• пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
• пасведчанне аб шлюбе заяўніка — у выпадку заключэння шлюбу за межамі Рэспублікі Беларусь (неабходны апастыль краіны, у якой заключаны шлюб);
• пасведчанне аб нараджэнні дзяцей да 18 гадоў — у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь (неабходны апастыль краіны нараджэння);
• пашпарт непаўналетняга — у выпадку, калі заяўнік мае непаўналетняе дзіця, які застаецца сумесна з ім на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь;
• чатыры каляровыя фатаздымкі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту (адным лістом);
• чатыры каляровыя фатаздымкі непаўналетняга дзіцяці заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту (адным лістом), — у выпадку, калі заяўнік мае непаўналетняе дзіця, які застаецца сумесна з ім на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь;
• дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пастаяннае пражыванне;
• дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
ВАЖНА: Уважліва азнаёмцеся з патрабаваннямі да памераў і якасці фатаздымкаў для афармлення дакументаў.
Выдача пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, вырабляецца на падставе наступных дакументаў:
• заява формы № 1 (афармляецца ў Пасольстве);
• пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
• пашпарты законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
• чатыры каляровыя фатаздымкі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту (адным лістом);
• дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пастаяннае пражыванне.
Выдача пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь у выпадку яго страты (крадзяжу) грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, вырабляецца Пасольствам на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы на падставе наступных дакументаў:
• заява формы № 1 (афармляецца ў Пасольстве);
• заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта;
• чатыры каляровыя фатаздымкі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту (адным лістом);
• дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пастаяннае пражыванне;
• даведка кампетэнтнага органа дзяржавы пастаяннага пражывання аб страце (крадзяжы) пашпарта;
• дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Выдача пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь у выпадку яго страты (крадзяжу) непаўналетняму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца Пасольствам на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы на падставе наступных дакументаў:
• заява законных прадстаўнікоў непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь
• форма № 1 (афармляецца ў Пасольстве);
• пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
• пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
• заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта;
• чатыры каляровыя фатаздымкі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту (адным лістом);
• дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пастаяннае пражыванне;
• даведка кампетэнтнага органа дзяржавы пастаяннага пражывання аб страце (крадзяжы) пашпарта;
• дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Абмен пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераменай прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку альбо усталяваннем недакладнасцяў у запісах у пашпарце грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, вырабляецца Пасольствам на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы на падставе наступных дакументаў:
• заява формы № 1 (афармляецца ў Пасольстве);
• пашпарт, якi падлягае абмену;
• чатыры каляровыя фатаздымкі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту (адным лістом);
• дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пастаяннае пражыванне, — для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь;
• пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
• пасведчанне аб заключэнні шлюбу;
• пасведчанне аб скасаванні шлюбу альбо рашэнне суда аб скасаванні шлюбу;
• пасведчанне аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
• дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Абмен пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР) непаўналетняму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца Пасольствам на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы на падставе наступных дакументаў:
• заявы законных прадстаўнікоў непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, формы № 1 (афармляецца ў Пасольстве);
• пашпарт, якi падлягае абмену (серыі РР);
• чатыры каляровыя фатаздымкі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту (адным лістом);
• пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
• пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
• дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пастаяннае пражыванне.
Консульскі збор за выдачу / абмен пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Рэспублікі Беларусь складае 40 еўра; непаўналетнім грамадзянам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, — бясплатна.