:

Егіпецкія дзеці прыехалі на аздараўленне ў Беларусь

06.07.2024 г.

6 ліпеня 2024 года па запрашэнню ад Прэзідэнта Беларусі на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь прыбылі 23 падлеткі з Егіпта. Яны прымуць удзел у міжнароднай беларуска-егіпецкай змене ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

Дзяцей з сяброўскіх дзяржаў арганізавана запрашаюць у Беларусь на адпачынак штогод з 2017 года. Гэта садзейнічае ўмацаванню і развіццю супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу, гісторыі і культурный спадчыны Беларусі.

Падчас знаходжання ў Беларусі дзеці атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб'екты ў Мінску і рэгіёнах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці