:

Аб сустрэчах Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага ў Султанаце Аман

12.02.2026 г.

9 – 11 лютага 2026 г. адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Султанаце Аман па сумяшчальніцтве Яўгена Сабалеўскага ў Аман.
Падчас візіту праведзена сустрэча з прэзідэнтам Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсаламам аль-Муршыдзі.
Бакі адзначылі актыўную дынаміку кантактаў профільных ведамстваў і дзелавых колаў Беларусі і Амана. Падкрэслілі інтэнсіўнасць сумеснай работы па рэалізацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных праектаў у рэчышчы дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе кантактаў на вышэйшым
і высокім узроўні паміж дзвюма краінамі.
Абмеркавалі графік двухбаковых мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву, у тым ліку ход падрыхтоўкі да першага пасяджэння Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях.


Таксама праведзена сустрэча з Міністрам аховы здароўя Амана Гілялем аль-Себці.
Бакі абмеркавалі ход сумеснай работы па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках візіту Міністра аховы здароўя Амана ў Беларусь
у чэрвені 2025 г. Падкрэслілі развіццё сувязей паміж спецыялізаванымі медыцынскімі ўстановамі Беларусі і Амана.
Адзначана зацікаўленасць бакоў у абмене вопытам у галіне лячэння анкалагічных захворванняў, сферы транспланталогіі.
Асобная ўвага на сустрэчы ўдзелена магчымасцям супрацоўніцтва ў сферы паставак і вытворчасці лекавых прэпаратаў.


Праведзена сустрэча са Старшынёй Дзяржаўнага ўпраўлення па асаблівых эканамічных і свабодных зонах Кайсам аль-Юсефам.
Абмеркаваны фарматы рэалізацыі праекта па стварэнню беларускага рээкспартнага хаба ў Амане. Дасягнута дамоўленасць аб наладжванні кантактаў беларускіх зацікаўленых з Дзяржаўным упраўленнем па асаблівых эканамічных і свабодных зонах Амана, правядзенні сумесных мерапрыемстваў у мэтах прасоўвання праекта па стварэнню хаба.


Адбыліся перагаворы з намеснікам Міністра гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Султаната Аман Галібам аль-Мамары.
Бакі падкрэслілі плённае ўзаемадзеянне бакоў па прапрацоўцы сумесных праектаў прамысловай кааперацыі. Адзначылі перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы дрэваапрацоўкі, мэблевай прамысловасці.
Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні супрацоўніцтва ў сферы антыманапольнага рэгулявання паміж профільнымі міністэрствамі дзвюх краін.


Праведзена сустрэча са Старшынёй Аманскай гандлёва-прамысловай палаты Фейсалам аль-Равасам.
Абмеркаваны пытанні арганізацыі сумесных мерапрыемстваў па лініі дзелавых колаў дзвюх краін. Дасягнуты дамоўленасці аб развіцці супрацоўніцтва паміж беларускімі і аманскімі партнёрамі ў сферах прамысловасці, харчовай бяспецы, інфармацыйных тэхналогій.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці