:

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Арабскую Рэспубліку Егіпет

16.02.2024 г.

14 – 15 лютага 2024 г. адбыўся візіт дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгенам Шэстаковым у г.Каір (Егіпет) .

У рамках візіту праведзены 7-ы раунд беларуска-егіпецкіх палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Егіпта.

Падчас кансультацый намеснік Міністра замежных спраў Беларусі абмеркаваў з кіраўніком егіпецкай дэлегацыі, намеснікам Міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Халедам Эмарам, пытанні актывізацыі беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, турыстычнай і гуманітарнай сферах, а таксама актуальныя пытанні рэгіянальнага парадку дня.

Бакі разгледзелі магчымасці развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Падкрэслена актыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Егіпта ў міжнародных арганізацыях.

Падчас рабочага візіту ў г.Каір 15 лютага 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ЛАД па міжнародных палітычных пытаннях Халедам Манзлаві.

Бакі абмеркавалі шляхі актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Лігай арабскіх дзяржаў, а таксама рэгіянальную праблематыку з мэтай каардынацыі пазіцый па актуальных праблемах у рэгіёнах Блізкага Усходу і Усходняй Еўропы.

Суразмоўцы падкрэслілі важнасць пашырэння супрацоўніцтва Беларусі з арабскімі краінамі, асабліва па тэматыцы забеспячэння харчовай бяспекі.

У ходзе сустрэчы перададзена пасланне Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка, адрасаванае Генеральнаму сакратару Лігі арабскіх дзяржаў Ахмеду Абуль Гейту.

У рамках візіту ў г.Каір намеснік Міністра замежных спраў Беларусі таксама правёў сустрэчу з прадстаўнікамі егіпецкага бізнесу, падчас якой абмеркаваны канкрэтныя механізмы актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці