:

Аб падпісанні міжурадавага Пагаднення аб паветраных зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Султанатам Аман

25.07.2023 г.

25 ліпеня 2023 г. у г.Маскаце адбылося падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб паветраных зносінах.

Ад беларускага боку Пагадненне падпісаў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Ігар Голуб, ад аманаўскага боку – прэзідэнт Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Султаната Аман Наіф Алі Хамед аль-Абры.

Падпісанае Пагадненне з'яўляецца прававой асновай для арганізацыі палётаў паміж Беларуссю і Аманам і будзе садзейнічаць умацаванню турыстычных і дзелавых сувязей паміж дзвюма краінамі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці