Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з Міністрам працоўных рэсурсаў Егіпта
10.04.2023 г.9 красавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з Міністрам працоўных рэсурсаў Арабскай Рэспублікі Егіпет Хасанам Шахатай.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта ў сферы працоўных адносін і развіцця чалавечага патэнцыялу.
Асаблівая ўвага была нададзена ўзаемадзеянню і ўзаемнай падтрымцы дзвюх краін на міжнародных пляцоўках, у прыватнасці, у Міжнароднай арганізацыі працы.