Аб сустрэчы Пасла Беларусі з кіраўніцтвам тураператара TEZ Tour
05.04.2023 г.5 красавіка б.г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з кіраўніком рэгіянальнага прадстаўніцтва кампаніі «TEZ Tour» ў Егіпце Т.Саедам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы росту колькасці беларускіх турыстаў, якія наведваюць курорты Егіпта, пытанні павышэння якасці іх абслугоўвання, забеспячэння бяспечнага адпачынку. Таксама дэталёва былі разгледжаны варыянты магчымага пашырэння геаграфіі турыстычных паездак беларускіх грамадзян у Егіпет.
Прадстаўнік туркампаніі абазначыў значны патэнцыял беларускага турыстычнага рынку, які дае магчымасць разлічваць на істотны рост турыстычнага патоку ў бягучым годзе.