:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з Паслом Судана ў Егіпце і кіраўніком суданскага праекта “Гезіра”

12.08.2024 г.

11 жніўня 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Рэспубліцы Судан Сяргея Цярэнцьева з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Судан у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Імадам Аль-Дзінам Мустафой Адаўі і кіраўніком суданскага ірыгацыйнага праекта «Гезіра» Ібрагімам Мустафой Алі.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі перспектыўныя кірункі для актывізацыі двухбаковай супрацы ў эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай абласцях.

Падкрэслена гатоўнасць дзвюх краін умацаваць узаемадзеянне ў вобласці харчовай бяспекі. Бакі абмяняліся думкамі пра магчымасці ўдзелу Рэспублікі Беларусь у аднаўленні сельскагаспадарчага комплексу Судана, а таксама ірыгацыйнага праекта «Гезіра».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці