Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Егіпта па пытаннях шматбаковага эканамічнага супрацоўніцтва
13.01.2026 г.13 снежня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет па пытаннях шматбаковага эканамічнага супрацоўніцтва Шэрыфам Камелем.
Бакі абмеркавалі прыярытэты Беларусі і Егіпта ў БРІКС, магчымасці выкарыстання гэтай пляцоўкі для абмеркавання пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі — удзельніцамі. Сышліся на думцы адносна значнасці ролі БРІКС ва ўмацаванні стабільнасці архітэктуры сусветнага парадку.
Суразмоўцы падкрэслілі канструктыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Егіпта ў міжнародных арганізацыях, падабенства пазіцый па пытаннях глабальнага парадку дня.