:

Аб правядзенні паказу фільма і выставы з нагоды 80-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне.

07.05.2025 г.

7 траўня 2025 г. у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на базе Каірскай оперы адбыўся сумесны паказ фільма «Ідзі і глядзі», арганізаваны Пасольствамі Беларусі і Расіі ў Егіпце. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел палітычныя, парламенцкія і культурныя колы Егіпта, прадстаўнікі аналітычных цэнтраў, міністэрстваў і ведамстваў, бізнесу, а таксама беларуская дыяспара і егіпецкая моладзь. 

У рамках паказу адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

На адкрыцці мерапрыемства Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў адзначыў: «Беларусь, як дзяржава, якая прайшла жахі вайны, нязменна выступае за мірнае ўрэгуляванне канфліктаў, павагу да суверэнітэту і права народаў на жыццё без страху і разбурэння».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці