Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з прэзідэнтам Акадэміі навуковых даследванняў і тэхналогій Егіпта
16.06.2023 г.15 чэрвеня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з прэзідэнтам Акадэміі навуковых даследванняў і тэхналогій Егіпта Махмудам Сакрам.
Бакі абмеркавалі стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў сферы навукі, узаемадзеяння паміж нацыянальнымі акадэміямі навук у рамках рэалізацыі актуальных сумесных праектаў.
Кіраўнік Акадэміі навуковых даследванняў і тэхналогій інфармаваў аб зацікаўленасці ў выкарыстанні патэнцыялу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дзеля рэалізацыі важных праектаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Егіпта.
Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні у бягучым годзе візіту М.Сакра ў Беларусь на чале дэлегацыі Акадэміі навуковых даследванняў і тэхналогій Егіпта.