Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з намеснікам міністра па справах моладзі і спорту Егіпта
15.05.2023 г.15 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з намеснікам міністра па справах моладзі і спорту Арабскай Рэспублікі Егіпет Мохамедам аль-Кордзі.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта ў галіне спорту, у тым ліку ўзаемны ўдзел у міжнародных спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыях дзвюх краін.