:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з Міністрам інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта М.Ф. Салехам

26.04.2026 г.

26 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з Міністрам інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта Махамедам Фарыдам Салехам.


У ходзе сустрэчы разгледжаны бягучы стан беларуска-егіпецкіх адносін, у тым ліку графік візітаў у Беларусь на вышэйшым і высокім узроўні, а таксама пасяджэнняў інстытуцыйных органаў двухбаковага супрацоўніцтва.


З мэтай інтэнсіфікацыі беларуска-егіпецкага тавараабароту асаблівая ўвага ўдзелена неабходнасці наладжвання прамога міжбанкаўскага ўзаемадзеяння, інтэнсіфікацыі дыялога па лініі бізнес-структур, рэалізацыі праектаў у сферы прамысловай кааперацыі ў Егіпце з аказаннем магчымага садзейнічання з боку дзяржавы.


Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні міжбанкаўскіх кансультацый, а таксама абмеркаванні гэтых пытанняў у рамках 8-га пасяджэння Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі ў г.Мінску 4 – 8 мая 2026 г.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці