:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага са Старшынёй Упраўлення фінансавага рэгулявання Егіпта, доктарам М.Салехам

22.09.2025 г.

22 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся са Старшынёй Упраўлення фінансавага рэгулявання Егіпта, доктарам Махамедам Фарыдам Салехам.
Бакі абмеркавалі пытанні аб працэдуры рэгістрацыі беларускай перастраховачнай арганізацыі і яе работы ў Егіпце, а таксама магчымасці падпісання рэгулятарамі страхавога рынку Рэспублікі Беларусь і Арабскай Рэспублікі Егіпет змяненняў у Мемарандум аб узаемаразуменні і двухбаковым супрацоўніцтве паміж Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Упраўленнем па фінансаваму рэгуляванню Егіпта ад 30 красавіка. страхавання.
Тэхнічныя пытанні рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей плануецца абмеркаваць у ходзе правядзення прамой анлайн-сустрэчы паміж адказнымі ведамствамі Беларусі і Егіпта.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці