:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Егіпце С.Цярэнцьева з беларускай дыяспарай у Егіпце

26.04.2022 г.

25 красавіка б.г. у Пасольстве Беларусі ў Егіпце праведзены вечар-сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якія жывуць у сталічным рэгіёне Егіпта, прысвечаны 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет.

Перад прысутнымі з вітальным словам выступіў Пасол Рэспублікі Беларусь С.Цярэнцьеў. Грамадзяне Беларусі і члены іх сем'яў былі праінфармаваны аб выніках і перспектывах беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва, узроўні палітычных адносін паміж краінамі. Адзначана важнасць актыўнага ўзаемадзеяння беларусаў Егіпта ў рамках Года гістарычнай памяці.

Адбыўся жывы абмен думкамі, абмеркаваны актуальныя пытанні жыццядзейнасці суайчыннікаў у Егіпце, роля і месца Пасольства ў забеспячэнні абароны правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян, далейшыя сумесныя захады па развіццю дыяспары.

Праведзены прэзентацыі прадукцыі СП «Беліта», а таксама адкрытага ў Каіры Беларуска-Егіпецкага шпіталя.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці