:

Аб уручэнні Паслом Беларусі Я.Сабалеўскім даверчых лістоў Султану Амана

10.02.2026 г.

10 лютага 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Султанаце Аман па сумяшчальніцтве Яўген Сабалеўскі ўручыў даверчыя лісты Султану Амана Хайтаму бен Тарэку Аль Саіду. 

Бакі падкрэслілі актыўную дынаміку беларуска-аманскіх кантактаў на розных узроўнях, абмеркавалі графік мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву, уключаючы правядзенне першага пасяджэння Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях. 

Адзначаны суладныя намаганні бакоў па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас сустрэч кіраўнікоў Беларусі і Амана ў 2024–2025 гг., пацверджаны намер працягнуць работу па рэалізацыі намечаных праектаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці