Аб уручэнні даверчых лістоў Паслом С.Цярэнцьевым Прэзідэнту Алжыра
11.05.2023 г.10 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Цярэнцьеў уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыду Тэбуну.
Падчас гутаркі Прэзідэнт Алжыра перадаў прывітанне Главе беларускай дзяржавы. Адзначыў важнасць актывізацыі двухбаковых сувязяў па ўсіх напрамках у адпаведнасці з традыцыямі дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
У сваю чаргу Пасол пацвердзіў імкненне Беларусі ўсебакова актывізаваць узаемадзеянне, праінфармаваў Прэзідэнта Алжыра аб двухбаковых праектах, якія ўжо рэалізуюцца.