Аб візіце Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Егіпет
28.05.2025 г.
З 25 па 28 мая 2025г. адбыўся афіцыйны візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са Старшынёй Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сяргеенка ў Егіпет па запрашэнні Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі аль-Гебалі.
Праведзены профільныя перагаворы кіраўнікоў палат прадстаўнікоў дзвюх краін, у ходзе якіх было перададзена пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў адрас Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фаттаха аль-Сісі з выкладаннем асноўных пытанняў двухбаковага парадку дня.
Адбылася сустрэча Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сяргеенкі з Намеснікам Старшыні Арабскага Парламента Тарэкам Насырам, бакі дасягнулі дамоўленасці аб падпісанні двухбаковага дакумента паміж дзвюма структурамі.
У ходзе візіту адбыліся сустрэчы эканамічнай накіраванасці кіраўніка беларускай дэлегацыі з:
-Намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам прамысловасці і транспарту Арабскай Рэспублікі Егіпет Камелем аль-Вазірам,
-Міністрам інвестыцый і міжнароднага гандлю Арабскай Рэспублікі Егіпет Хасанам эль-Хатыбам,
-Прэзідэнтам Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат Ахмедам эль-Вакілем.
Таксама адбылося наведванне кампаніі “International Company for Industries and Projects” — сэрвіснага цэнтра прадукцыі МАЗ у Егіпце, падпісаны шэраг камерцыйных дакументаў на пастаўку ў Егіпет беларускай тэхнікі і іншай прадукцыі.