:

Аб эвакуацыі з Судана

02.05.2023 г.

1 мая 2023 г. ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам паспяхова праведзена эвакуацыя беларускіх грамадзян, якія знаходзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Судан. Рэйсам Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі 10 беларускіх грамадзян разам з грамадзянамі Расіі і іншых краін былі дастаўлены ў Маскву.

Пасольства выказвае ўдзячнасць пасольствам Расіі ў Судане і Егіпце, усім калегам, якія былі адказны за эфектыўнае вырашэнне выключна складаных задач, звязаных з вывазам нашых грамадзян з зоны канфлікту.

Таксама выказваем удзячнасць егіпецкаму боку, дыппрадстаўніцтвам Турцыі і Саудаўскай Аравіі за актыўнае садзейнічанне ў вырашэнні практычных пытанняў эвакуацыі грамадзян Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці