:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з прэзідэнтам Федэрацыі прафсаюзаў Егіпта

24.06.2021 г.

24 чэрвеня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з прэзідэнтам Федэрацыі прафсаюзаў Егіпта Гебалi Махамед Гебалi.

У ходзе сустрэчы суразмоўцы адзначылі канструктыўнае ўзаемадзеянне па лініі прафсаюзных арганізацый Беларусі і Егіпта, выказалі зацікаўленасць у працягу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва як на двухбаковай аснове, так і ў рамках адпаведных міжнародных арганізацый.

Пасол Беларусi вітаў будучы візіт дэлегацыі Федэрацыі прафсаюзаў Егіпта пад кіраўніцтвам Г.М. Гебалi ў Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці