:

Аб візіце беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам замежных спраў Беларусі М.Рыжанковым у Аман

05.04.2026 г.

1 – 2 красавіка 2026 г. адбыўся візіт беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова ў Султанат Аман. 
Ключавым мерапрыемствам візіту стала правядзенне 1 красавіка 2026 г. пад старшынствам М.Рыжанкова першага пасяджэння Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях. Аманскі бок узначаліў Прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсалам аль-Муршыдзі. 
У ходзе пасяджэння бакі разгледзелі ход рэалізацыі Дарожнай карты па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Султанатам Аман на 2026 — 2027 гг., падпісанай у кастрычніку 2025 г. у рамках візіту на вышэйшым узроўні ў Беларусь. Абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, інфармацыйных тэхналогій і іншых. 
Па выніках мерапрыемства падпісаны пратакол у фармаце плана мер па рэалізацыі названай Дарожнай карты. 


Адбылася асобная сустрэча Міністра М.Рыжанкова з Прэзідэнтам Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсаламам аль-Муршыдзі. 
Суразмоўцы дэталёва абмеркавалі пытанні рэалізацыі дамоўленасцей Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і Султана Амана Хайтама бен Тарэка Аль Саіда, далейшыя напрамкі работы Сумеснага камітэта, графік маючых адбыцца сустрэч і ўдзел у сумесных мерапрыемствах. 


2 красавіка 2026 г. Міністра замежных спраў Беларусі прыняў Наследны прынц, Намеснік Прэм’ер-міністра па эканамічных пытаннях Султаната Аман Яго Высокасць Саід Зеязін бен Хайтам Аль Саід. 
Бакі падкрэслілі высокі ўзровень беларуска-аманскага супрацоўніцтва, якім рухае палітычная воля лідэраў дзвюх краін, якая задае тон усяму спектру двухбаковых адносін. 
Суразмоўцы абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візітаў на вышэйшым узроўні ў 2024 — 2025 гг. з акцэнтам на гандлёва-эканамічную сферу. 


Праведзена сустрэча Рыжанкова М.У. з Міністрам замежных спраў Султаната Аман Сайідам Бадрам аль-Бусаідзі. 
Суразмоўцы падкрэслілі эфектыўнае ўзаемадзеянне па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. У якасці адчувальных вынікаў гэтага супрацоўніцтва адзначылі ўступленне ў сілу ў сакавіку 2026 г. бязвізавага рэжыму для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў паміж Беларуссю і Аманам, работу па адкрыцці пасольстваў дзвюх краін у Маскаце і Мінску. 
Абмеркавалі графік правядзення сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву, у тым ліку ўзаемных візітаў, палітычных кансультацый. 
Міністры замежных спраў пацвердзілі прыхільнасць да ўзаемнай падтрымкі ў рамках міжнародных арганізацый, супрацьдзеянню прымяненню прымусовых мер у адносінах да суверэнных дзяржаў. 
Абмеркавана рэгіянальная сітуацыя. Бакі канстатавалі падабенства пазіцый адносна неабходнасці вырашэння канфліктаў мірным шляхам з прымяненнем палітыка-дыпламатычных інструментаў. 
М.Рыжанкоў запрасіў аманскага калегу наведаць г.Мінск з афіцыйным візітам. 


Праведзена сустрэча з Міністрам сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і водных рэсурсаў Султаната Аман Саудам аль-Хабсі. 
Міністры адзначылі значны патэнцыял у нарошчванні супрацоўніцтва па пастаўках шырокай лінейкі харчовай прадукцыі, а таксама ветэрынарных прэпаратаў. 
Абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў у сферы дзіцячага харчавання і сухога малака. Падкрэслілі гатоўнасць прадоўжыць актыўную работу па гэтых напрамках. 
Пацвердзілі гатоўнасць узаемнага ўдзелу ў харчовых выставах, якія праводзяцца ў Беларусі і Амане. 


М.Рыжанкоў таксама сустрэўся з Міністрам гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Султаната Аман Анварам бен Хілялем бен Хамдунам Аль Джабры. 
Адзначаны станоўчыя вынікі супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі па лініі беларускіх прадпрыемстваў “МАЗ” і “Амкадор”. Абмеркаваны пытанні паставак, рээкспарту і стварэння зборак беларускай сельскагаспадарчай, грузавой, камунальнай і іншай тэхнікі і абсталявання, у тым ліку ў рамках трохбаковых праектаў. 
Вызначаны перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы мэблевай вытворчасці. 


2 красавіка 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь выступіў з прывітальным словам падчас беларуска-аманскага бізнес-форуму. 
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 кампаній, якія прадстаўляюць банкаўскую, харчовую, прамысловую, інвестыцыйную, фармацэўтычную, IT сферы. Акрамя прэзентацыі беларускага экспартнага патэнцыялу, на палях мерапрыемства адбыліся прамыя кантакты прадстаўнікоў бізнесу ў фармаце В2В, а таксама асобныя перагаворы дзелавых колаў па профільных напрамках.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці