:

Аб правядзенні Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі

07.05.2026 г.

У рамках падрыхтоўкі візіту на вышэйшым узроўні 6-7 мая 2026 г. у г.Мінску з удзелам Пасла Беларусі ў Егіпце Яўгена Сабалеўскага адбылося 8-е пасяджэнне Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі і Беларуска-Егіпецкі бізнес-форум. 


Пад кіраўніцтвам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Артура Карповіча і Міністра інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта Махамеда Фарыда Салеха ў ходзе пасяджэння міжпраўкамісіі бакамі знойдзены як развязкі вузкіх месц гандлёва-эканамічных адносін, так і шляхі іх далейшага нарошчвання. 


Важны ўнесак у павелічэнне двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння зрабіў Беларуска-Егіпецкі бізнес-форум, арганізаваны пад эгідай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У форуме прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў беларускіх і егіпецкіх дзелавых колаў. 


У выніку гэтых мерапрыемстваў былі падпісаны выніковы пратакол 8-га пасяджэння міжурадавай камісіі, а таксама заключаны камерцыйныя кантракты на суму 6,5 млн долараў. У прыватнасці, пагадненне аб пастаўках фруктовай прадукцыі ў Беларусь, а таксама аб пастаўках трактароў у Егіпет.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці