Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з кіраўніком палаты хімічнай прамысловасці Федэрацыі егіпецкай прамысловасці
17.03.2025 г.17 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з кіраўніком палаты хімічнай прамысловасці Федэрацыі егіпецкай прамысловасці Шэрыф Аль-Гебалі. Абмеркаваны стан (лагістыка, плацяжы, патрабаванні па якасці) і перспектывы паставак фасфарытаў з Егіпта ў Беларусь, а таксама парафінаў, поліэфірнай і шклопластыкавай прадукцыі з Беларусі ў Егіпет.
Дасягнута дамоўленасць аб падборы бізнес-партнёраў з абодвух бакоў і далейшай прапрацоўцы гэтых пытанняў непасрэдна паміж беларускімі і егіпецкімі кампаніямі.