Аб уручэнні Паслом Беларусі Я.Сабалеўскім копій даверчых лістоў намесніку Міністра замежных спраў Амана
24.09.2025 г.24 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі ўручыў копіі даверчых лістоў намесніку Міністра замежных спраў Султаната Аман па палітычных пытаннях шэйху Халіфе бен Алі бен Ісе аль-Харці.
Суразмоўцы падкрэслілі высокі ўзровень беларуска-аманскага палітычнага, гандлёва-эканамічнага гуманітарнага супрацоўніцтва. Абмеркавалі парадак дня двухбаковых мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву. Адзначылі актыўную работу па актывізацыі кантактаў профільных міністэрстваў і ведамстваў і пашырэнні дагаворна-прававой базы.
Бакі выказалі ўзаемную гатоўнасць інтэнсіфікаваць узаемадзеянне па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, акцэнтаваўшы супадзенне пазіцый па шэрагу глабальных і рэгіянальных пытанняў.