Аб прэзентацыі магчымасцей беларускіх тэхналогій па водаачыстцы і перапрацоўцы адходаў
24.09.2025 г.24 верасня 2025 г. саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Бялоў прыняў удзел у прэзентацыі беларускіх тэхналогій па водаачыстцы і перапрацоўцы адходаў у рамках міжнароднай выстаўкі Aqua Energy Expo Middle East & Africa (24–26 верасня 2025 г., г.Каір).
Выставу і стэнд наведаў намеснік Міністра жыллёва-камунальнай і гарадской гаспадаркі Егіпта, доктар Саід Ісмаіл. Прадстаўнікі беларускай кампаніі «Сіфанія-Экатэхніка» і дырэктар кампаніі Techy Power (агент «Сіфанія-Экатэхніка» на егіпецкім рынку) Айман Махамед Саед прадставілі доктару Саіду Ісмаілу рэалізаваныя кампаніяй з Беларусі праекты, а таксама іх тэхнічныя характарыстыкі.
Бакі дамовіліся выкарыстоўваць беларускі вопыт пры ажыццяўленні такіх праектаў у Егіпце, у тым ліку ў рамках плануемых тэндэраў.