:

Аб візіце Пасла Беларусі ў Судан

10.06.2021 г.

7 – 9 чэрвеня 2021 г. адбыўся працоўны візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева ў г.Хартум.

Падчас візіту праведзены сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам энергетыкі і нафты Судана Джадэйнам Алі Хасанам, Міністрам сельскай і лясной гаспадаркі Судана Эльтахерам Ісмаілам аль-Харби, Першым намеснікам Міністра замежных спраў Судана Мухамедам Шэрыфам Абдалой, Першым намеснікам Міністра прамысловасці Судана Ісмаілам аль-Шаўі, намеснікам Міністра фінансаў і эканамічнага планавання Судана па пытаннях планавання Амінам Салехам Ясам, а таксама з кіраўніцтвам Сельскагаспадарчага банка Судана і прамысловага холдынгу «GIAD».

У ходзе сустрэчы з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Судана Мухамедам Ш.Абдалой быў узгоднены пералік двухбаковых мерапрыемстваў высокага ўзроўню на бягучы год, у тым лику правядзенне чарговага, 5-га пасяджэння Сумеснай Беларуска-Суданскай камісіі па супрацоўніцтве і палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Баки таксама разгледзелі пытанні рэалізацыі падпісаных раней двухбаковых дакументаў па супрацоўніцтве ў розных галінах.

У перамовах з прадстаўнікамі кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў, Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі, Міністэрства энергетыкі і нафты, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства фінансаў Судана бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі беларуска-суданскага супрацоўніцтва па шэрагу перспектыўных напрамкаў, у тым ліку прамысловай кааперацыі, узаемадзеяння ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі, прымянення перадавых тэхналогій у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці